27 лiстапада 2024, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Дзень Незалежнасці Беларусі

64
Сёння Дзень Незалежнасці Беларусі

21 год таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах».

Менавіта з гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. 27 ліпеня было абвешчанае Днём незалежнасці Беларусі.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года.

Афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках