27 лiстапада 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная валюта замяняе беларускі рубель у разліках

11
Замежная валюта замяняе беларускі рубель у разліках

Нацбанк Беларусі да 1 студзеня 2013 года дазволіў разлікі ў замежнай валюце па лізінгу паміж рэзідэнтамі.

НББ «дазваляе выкарыстанне замежнай валюты памiж суб'ектамі валютных аперацый - рэзідэнтамі пры разліках па дамовах фінансавай арэнды (лізінгу). Тэрмін дзеяння гэтага дазволу - да 1 студзеня 2013 года», сказана ў лісце НББ у банкі, тэкстам якога валодае агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Такім чынам, НББ працягнуў пашыраць сферу выкарыстання замежнай валюты ва ўнутраных разліках ва ўмовах дэфіцыту валюты на ўнутраным рынку, які захоўваецца з сакавіка.

Як паведамлялася, з чэрвеня НББ дазволіў аўтасалонам прадаваць фізічным асобам новыя аўтамабілі за замежную валюту. Да гэтага НББ дазволіў выкарыстоўваць замежную валюту ва ўнутраных разліках у рознічным гандлі нафтапрадуктамі і звадкаваным газам, турыстычнай дзейнасці, пры аказанні паслуг фізічным асобам - нерэзідэнтам ў гасцініцах, санаторыях, турбазах, прафілакторыях, а таксама пры аказанні замежнікам медыцынскіх і адукацыйных паслуг.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках