27 лiстапада 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Пратасевіч: Сітуацыя з Бандарэнка - шакіруе

9
Яцэк Пратасевіч: Сітуацыя з Бандарэнка - шакіруе

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю заклікаў да вызвалення з турмы беларускага апазіцыянера Зміцера Бандарэнкі.

Яцэк Пратасевіч асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да апазіцыянера.

- Нядаўняе рашэнне турэмных уладаў аб прымусе Бандарэнкі да аперацыі на хрыбетніку, на мой погляд, шакіруе - заявіў еўрадэпутат у інтэрв'ю праграме Raport Białoruś на «Польскім радыё».

- У адпаведнасці з інфармацыяй, якая да мяне дайшла, Бандарэнка, які жыве з-за дрэннага стану здароўя ў турэмным шпіталі, быў пастаўлены перад выбарам падпісання згоды на вельмі складаную аперацыю без папярэдняй кансультацыі са спецыялістам нейрахірургам, або вярнуцца ў калонію, дзе цяжкая праца можа прывесці да інваліднасці. Акрамя таго, было вырашана таксама, што неўзабаве пасля аперацыі, Бандарэнка, будзе вернуты ў калонію без магчымасці рэабілітацыі, што на практыцы можа азначаць для яго інваліднасць на ўсё жыццё - падкрэсліў дэпутат Еўрапарламента.

Яцэк Пратасевіч асудзіў гэтыя дзеянні беларускіх уладаў і адзначыў, што яны з'яўляюцца прыкладам беспрэцэдэнтнага парушэння правоў чалавека.

- Паводзіны турэмных уладаў, несумненна, з'яўляецца прыкладам выкарыстання гвалту і бесчалавечнага абыходжання, - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю заклікаў да вызвалення з-пад варты Зміцера Бандарэнкі, які незаконна змяшчаецца там.

- Я патрабую ад беларускіх уладаў ягонага вызвалення, каб ён змог скарыстацца парадамі спецыялістаў і атрымаць адпаведную прафесійную медыцынскую дапамогу, ці хаця б, каб зняволенаму забяспечылі доступ да прафесійнай медыцынскай кансультацыі і рэабілітацыі да поўнага выздараўлення, - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках