27 лiстапада 2024, Серада, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці дэфіцыт цукру

64
У Магілёўскай вобласці дэфіцыт цукру

Упраўленне гандлю Магілёўскага аблвыканкама звязвае дадзеную сітуацыю з ажыятажам, які стварае само насельніцтва.

Як заявіў БелаПАН першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення гандлю Аляксандр Джафараў, попыт на цукар у крамах вобласці вырас у 2-2,5 разы. Пры гэтым ён адзначыў, што цукар завозіцца, але яго раскупляюць «нядобрасумленныя людзі, якія тым самым ствараюць ажыятаж». У выніку цукар вымушаныя завозіць на аб'екты гандлю па тры-чатыры разы на дзень.

Па словах Джафарава, сітуацыяй таксама скарысталіся жыхары Расеі, якія спецыяльна прыязджаюць у вобласць, каб набыць дастаткова танныя для іх тавары.

Ён пагадзіўся з дзеяннямі кіраўніцтва крамаў, якія ўводзяць абмежаванні на водпуск цукру ў адны рукі па 3-5 кг.

У цяперашні час у буйных крамах вобласці ў наяўнасці маецца кавалкавы цукар, паўкілаграмы якога каштуюць каля 3.200 рублёў, што прыблізна на 30% вышэй за кошты на цукар-пясок.

Ва ўпраўленні гандлю Магілёўскага аблвыканкама не адмаўляюць, што падвышэнне коштаў з'яўляецца адным з эфектыўных спосабаў палепшыць сітуацыю з наяўнасцю цукру. Аднак, на думку Джафарава, «гэта выкліча сацыяльны рэзананс». «У мяне няма афіцыйнага дакумента пра падаражэнне цукру», - сцвярджае чыноўнік.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках