27 лiстапада 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі казахскай нафты пад пытаннем

10
Пастаўкі казахскай нафты пад пытаннем

Пастаўка казахстанскай нафты ў Беларусь без дамоўленасці з Расеяй немагчымая.

Аб гэтым заявіў журналістам беларускі амбасадар у Казахстане Валер Брылёў перад нарадай кіраўнікоў беларускіх замежных установаў у МЗС 22 ліпеня, перадае БелаПАН.

Ён адзначыў, што праз Беларусь у Еўропу транспартуецца казахстанская нафта; акрамя, гэтага Казахстан экспартуе ў Беларусь прадукты нафтаперапрацоўкі. «Мы атрымліваем для перапрацоўкі не саму чыстую нафту, а газойль і мазут. Чыстую нафту - пакуль не, але мы вядзем пра гэта перамовы. Без Расеі, без трохбаковай дамоўленасці прапампоўка нафты пакуль практычна немагчымая», - сказаў Брылёў.

У цэлым, па ягоных словах, эканамічныя і палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам развіваюцца паспяхова. Амбасадар таксама заявіў аб «вялікіх надзеях» на Мытны саюз Беларусь з Казахстанам і Расеяй, аднак «вынікі ў гэтым плане пакуль яшчэ сціплыя».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках