27 лiстапада 2024, Серада, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Саннікава этапуюць у Наваполацкую калонію

29
Андрэя Саннікава этапуюць у Наваполацкую калонію

Прысуд кандыдату ў прэзідэнты пакінуты без зменаў, і этап адбудзецца ў бліжэйшыя дні.

Пра гэта стала вядома жонцы палітвязня Ірыне Халіп, якая сустрэлася з Андрэем Саннікавым ў СІЗА МУС 18 ліпеня.

Верагодней за ўсё, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» адправяць у Наваполацку калонію ўжо 25 ліпеня. Сёння палітык яшчэ зможа сустрэцца ў СІЗА МУС са сваёй маці.

Ірына Халіп паведаміла сайту charter97.org, што Андрэй Саннікаў трымаецца бадзёра, нягледзячы на тое, што ўмовы ягонага ўтрымання значна пагоршыліся (у камеры разам з Андрэем Саннікавым 12 чалавек), турбуюць таксама праблемы са здароўем.

«Цяпер Андрэю вельмі цяжка. Ён вельмі рэдка выходзіць на прагулкі, таму што адзіная магчымасць застацца сам-насам з сабой, ці хаця б з меншай колькасцю людзей, каб сесці і напісаць ліст - гэта адмовіцца ад прагулкі. У камерах вельмі душна. Калі адключаецца электрычнасць і не працуюць вентылятары - наогул душагубкі. Усе хранічныя хваробы абвастрыліся. Андрэй пакутуе на падагру, гастрыт», - распавяла жонка палітвязня.

Ірына Халіп таксама адзначае, што турэмная цэнзура прапускае лісты Андрэю Саннікаву толькі ад жонкі і маці. Лісты ад сяброў і звычайных грамадзянаў яму не даходзяць.

«Незразумелы прынцып працы турэмнай цэнзуры. Калі ягоныя заявы пасля візіту следчага вайсковай пракуратуры і параўнання КДБ з гестапа, а вайсковай пракуратуры - з абверам, адзнака карнай судовай сістэмы прайшлі, то, як высветлілася, не прайшла цэнзуру цудоўная гісторыя, якую Андрэй склаў для мяне. Акрамя казак для сына Дані, ён складае для мяне апавяданні ў духу Данііла Хармса. Андрэй напісаў мне пра тоўстага хлопчыка, які хацеў стаць падлам. Ягоная мара спраўдзілася. Ён пераадолеў ўсе перашкоды да ажыццяўлення мары і, нарэшце, стаў сапраўдным падлам. І тады хлопчык вырашыў, што яму патрэбнае больш мілагучнае прозвішча. У пашпартным стале яму пайшлі насустрач, паколькі да таго часу ён быў даволі вядомым падлам і выдалі яму новы дакумент з прыгожым імем - Ксенафонт Суперфасфатаў. Дык вось гэтая гісторыя цэнзуру не прайшла. Зараз Андрэй збіраецца паслаць казку пра вусатага хлопчыка з зачосам. Вось чакаю, цікава, ці пройдзе яна цэнзуру», - кажа Ірына Халіп.

Па словах Ірыны Халіп, яна распавяла мужу пра апошнія падзеі ў Беларусі і акцыях маўклівага пратэсту па серадах.

«Я распавяла, што некаторыя палітычныя дзеячы лічаць, што акцыі па серадах нібыта перашкаджаюць вызваленню палітвязняў, таму што ўлада ў паніцы, захлынаецца ў злосці, а так, калі б была ціша ды роўнядзь, людзей бы вызвалялі патроху. Андрэй сказаў, што падтрымлівае гэтыя акцыі і не хацеў бы выйсці на волю коштам адмовы ад пратэстаў», - сказала жонка палітвязня.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках