27 лiстапада 2024, Серада, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі задыхаюцца ў камерах Валадаркі

30
Людзі задыхаюцца ў камерах Валадаркі

З-за адключэння току ў СІЗА на Валадарскага не працуюць вентылятары.

Вязень Валадаркі Фёдар Мірзаянаў ў апошнім лісце дамоў паведаміў пра перабоі з электрычнасцю і звязаныя з гэтым праблемы.

«Ён напісаў, што было немагчыма цяжка заўчора, бо раніцай не стала святла і не было доўга. А дзень быў вельмі гарачы, як сёння. Прадукты яны трымаюць у камеры, таму ў спякоту прадукты хутка псуюцца. Некаторым ў камерах становіцца зусім дрэнна, калі вентылятары не працуюць. Фёдар напісаў, што магчыма, гэта яшчэ адзін спосаб эканоміць грошы падчас крызісу», - паведаміла «Радыё Свабода» маці палітвязня Людміла Мірзаянава.

На днях удзельнік Плошчы Фёдар Мірзаянаў будзе этапаваны з СІЗА ў калонію. Ягоную касацыю разгледзеў Менскі гарадскі суд і пакінуў прысуд без зменаў. Гэтак жа як і Андрэю Саннікаву, Зміцеру Бандарэнку, Іллі Васілевічу, Алегу Гнедчыку і Уладзіміру Яроменку. Фёдара Мірзаянава, як мяркуюць ягоныя сваякі, накіруюць у калонію «Ваўчыныя норы», дзе ўжо знаходзяцца Павел Вінаградаў, Аляксандр Квяткевіч і Уладзімір Лобан.

Раней пра пагаршэнне ўмоў утрымання ў СІЗА МУС паведамлялі сваякі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

«Андрэй трымаецца выдатна, не губляе, дзякуй Богу, пачуцця гумару, напэўна, гэта яго ратуе. Ведаю, што яго перавялі ў іншую камэру, дзе 12 чалавек, а не 4, як было раней. Там ужо значна горшыя ўмовы. Там вельмі горача, цяжка дыхаць, тым не менш, ён трымаецца», - паведаміла жонка палітвязня Ірына Халіп.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках