У Мазыры плошчу Леніна блакавалі сілавікі з аўтаматамі
67- 13.07.2011, 20:45
Тых, хто сабраўся, папярэджвалі, што затрымлівацца і рабіць фотаздымкі забаронена.
Як перадае «Радыё Свабода», у Мазыры падчас акцыі маўклівага пратэсту плошча Леніна была цалкам блакаваная міліцыяй, у тым ліку, людзьмі з аўтаматамі.
Тых, хто сабраўся, папярэджвалі, што затрымлівацца і рабіць фотаздымкі забаронена.
Затрымалі каля 8-10 чалавек. Іх адвялі ў «Ікарус», а праз некаторы час адпусцілі.
Жахлівы сам факт, што міліцыю ўжо ўзбройваюць супраць людзей, якія мірна і моўчкі стаяць на вуліцы.