27 лiстапада 2024, Серада, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Ліхавід зноў у карцэры. Яшчэ на 20 сутак

49
Мікіта Ліхавід зноў у карцэры. Яшчэ на 20 сутак

Актывіст Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр адразу за некалькі парушэньняў турэмнага рэжыму.

Адвакат Дар’я Ліпкіна наведала свайго падабароннага Мікіту Ліхавіда ў Наваполацкай калёніі, паведамляе Радыё Свабода. Да гэтага ад актывіста руху «За свабоду» больш як тыдзень не было вестак, і сваякі вязьня не выключалі, што ён зноў, ужо пяты раз за два месяцы ў калёніі, трапіў у карцэр. Гэтак і выявілася. Прычым гэтым разам Мікіта Ліхавід атрымаў самы вялікі тэрмін карцэру, кажа маці актывіста Алена:

«Яму далі 20 сутак карцэру. Аб’ядналі адразу 4 парушэньні і далі 20 сутак. Зь ім бачылася адвакат. Казала, ня буду хаваць, што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што ня скардзіцца».

Паводле адваката, Мікіту Ліхавіда абмежавалі ў выдатках у турэмнай краме — дазволілі траціць на набыцьцё ежы толькі 70 тысяч рублёў на месяц, хоць звычайна вязьням дазваляюць траціць больш за 200 тысяч. Таксама стала вядома, што Мікіта Ліхавід так і не атрымаў бандэроль з рэчамі туалету, якую яму дасылала раней маці. 11 ліпеня Алене Ліхавід удалося дазваніцца да лекара, які рэгулярна наведвае карцэр. Паводле лекара, Мікіта ні на што ня скардзіцца, паведаміла Алена Ліхавід.

Усяго ад 7 траўня, калі ён быў этапаваны ў калёнію, Мікіта Ліхавід правёў у карцары больш за палову часу - 35 сутак.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках