27 лiстапада 2024, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Мы не можам увесь час плаціць за грахі Лукашэнкі

60
Кудрын: Мы не можам увесь час плаціць за грахі Лукашэнкі

Антыкрызісныя меры, што прымаюцца ўладамі Беларусі, не вядуць да вывада краіны з крызісу.

Так лічыць віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, перадае «Інтэрфакс Захад».

«У мяне склалася ўяўленне аб тым, што грашовыя ўлады, у тым ліку ЦБ і ўрад, не прымаюць дастатковых мер па выхадзе з крызісу», - сказаў А. Кудрын журналістам у Лондане.

На думку расейскага міністра, абмежаванне рынкавых інструментаў у частцы імпарту, коштаў на рынку, стварэнне множнасці валютных курсаў недапушчальнае для выхаду з крызісу. Праблема не вырашаецца з пункту гледжання эканамічных метадаў рэгулявання, у тым ліку курсу, а наадварот, «хвароба заганяецца ўнутр», адзначыў ён.

«Мы, вядома, не зможам разглядаць такія меры, як меры па стабілізацыі і выхаду з крызісу беларускай эканомікі», - падкрэсліў ён.

А. Кудрын адзначыў, што ў апошнія тры гады адбылося «фантастычнае» павелічэнне дэфіцыту бягучага рахунку аплатнага балансу Беларусі, у аснове якога ляжаць у асноўным аперацыі па экспарту і імпарту.

«Такое нарастанне розніцы паміж экспартам і імпартам з'яўляецца празмерным і стварае няўстойлівасць беларускай эканомікі. Дэфіцыт па бягучым рахунку дайшоў да 16% ВУП у гадавым вымярэнні. Ні адна вядучая развітая краіна не можа сабе такога дазволіць і дапусціць», - лічыць міністр фінансаў РФ.

Ён растлумачыў, што краіна экспартуе істотна менш, чым імпартуе, пры гэтым цэнтрабанк і ўрад Беларусі не праводзілі паэтапную дэвальвацыю сваёй валюты і не стваралі эканамічных перадумоў да памяншэння дэфіцыту балансу.

«Паколькі гэтага не адбывалася, а крыніцай пакрыцця гэтага дысбалансу з'яўляліся крэдыты, то паляпшэння дысбалансу не адбывалася.

Праблема была адкладзеная на будучыню... Сёння прайшла ў выглядзе валютнага крызісу спроба прывядзення гэтага дысбалансу ўжо некантралюемым шляхам, і дэвальвацыя дае вынік, але не можа даць канчатковага выніку, таму што не ўсталяваны рынкавы курс», - дадаў А. Кудрын.

Кіраўнік Мінфіна РФ лічыць, што толькі ў выніку ўсталявання рынкавага курсу адбудзецца перабудова ўсіх гаспадарчых суб'ектаў па новых арыенцірах. Пакуль курс не будзе рэальным, такіх канчатковых арыенціраў не ўсталёўваецца, падкрэсліў ён. Беларусі, па ягоных словах, прыйдзецца проста адміністрацыйнымі мерамі заціскаць доступ да валюты, імпарт у краіну. «Але гэта абмяжуе магчымасці эканомікі і эканамічнага росту. Цяперашнія меры адміністрацыйнага характару не вядуць да выхаду з крызісу», - упэўнены міністр.

А. Кудрын дадаў, што Міжнароднаму валютнаму фонду таксама будзе складана аказваць нейкую крэдытную падтрымку Беларусі ў святле таго, што кіраўніцтва рэспублікі не прадпрымае рэальна эфектыўных дзеянняў па выхадзе з крызісу.

«Дапамога будзе аказвацца толькі пасля таго, як Беларусь сама пачне прымаць меры па стабілізацыі ўласнай эканомікі. Мы не можам быць увесь час крыніцай пагашэння грахоў, якія ажыццяўляюцца самім урадам», - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках