27 лiстапада 2024, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі дыпламат: Шанцы Беларусі на атрыманне крэдыту МВФ роўныя нулю

7
Еўрапейскі дыпламат: Шанцы Беларусі на атрыманне крэдыту МВФ роўныя нулю

У Еўразвязе скептычна глядзяць на запыт Беларусі сродкаў у Міжнароднага валютнага фонду.

«ЗША і ЕЗ маюць вырашальны голас пры вызначэнні таго, ці будзе вылучаны запытаны крэдыт», - нагадаў дыпламат адной з краін Еўразвяза, з якім гутарыў рэпарцёр «Нашай Нівы». Ён выказаў меркаванне, што «пры нязменнасці палітычных абставінаў шанцы на тое, што Беларусь атрымае крэдыт МВФ, роўныя нулю».

Міжнародны валютны фонд не займаецца палітыкай, а выключна эканомікай, прызнаў ён. Аднак краіны, якія маюць уплыў на ягоныя рашэнні, «не могуць закрываць вочы на ​​сітуацыю».

Нагадаем, што Беларусь, у сувязі фінансавым крызісам, запытала ў МВФ ад 3,5 да 8 мільярдаў даляраў пасля таго як у крэдыце ў патрэбных Менску памерах адмовіла Расея.

Дыпламат заявіў, што «ніякіх канкрэтных размоваў з Менскам не вядзецца», а сігналы, якія «Менск, можа, і пасылае, несур'ёзныя і непаслядоўныя».

Ён прывёў прыклад заявы, зробленай Аляксандрам Лукашэнкам у Астане, аб магчымым вызваленні палітвязняў і наступным прысудах Мікалаю Статкевічу і Зміцеру Усу. Ён таксама згадаў новыя абмежаванні свабоды СМІ, у прыватнасці, пагрозу закрыцця «Народнай волі» і «Нашай Нівы».

У выпадку нязменнасці сітуацыі, на думку дыпламата, Еўразвяз працягне палітыку ігнаравання.

Адносна эканамічнай сітуацыі, дыпламат выказаў меркаванне, што «ствараецца ўражанне, што ўлады Беларусі нічога не робяць». Па ягоных словах, з місіяй МВФ перамовы вядуць чыноўнікі з ўрада, але ўсе ведаюць, што рашэнні прымае не ўрад.

Паводле адзнак дыпламата, не выключанае развіццё эканамічнага крызісу па спіралі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках