27 лiстапада 2024, Серада, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі «Стоп-бензін» прайшлі ў Гомелі, Брэсце і Магілёве (Відэа)

29

Пра гэта ўдзельнікі «Стоп-бензіну» распавядаюць у сацыяльных сетках Інтэрнэту, дадаючы відэа з месца падзей.

Магілёўскія аўтаўладальнікі 7 чэрвеня таксама выказалі сваю незадаволенасць павышэннем коштаў на бензін, паведамляе сайт «Магілёў on-line». Каля 19:00 кіроўцы пачалі збірацца на стаянцы каля магілёўскага аўтавакзала. На свае аўтамабілі ўдзельнікі акцыі ляпілі стыкеры «СТОП бензін». Потым аўтамабілі арганізаваліся ў калону і пачалі рух. Было вырашана ехаць у бок аблвыканкама. Як сталася, праезная частка праспекта Міра насупраць будынку аблвыканкаму, куды павінная была прыехаць калона, ужо загадзя была перакрытая супрацоўнікамі ДАІ. Там нібыта вяліся падрыхтоўчыя работы па вымярэнні дарожнай разметкі.

Ініцыятарамі правядзення акцыі стала група «СТОП-бензін Магілёў» адной з сацыяльных сетак, якая выступае супраць неабгрунтаванага павышэння коштаў на аўтамабільнае паліва.

Як паведаміў БелаПАН адзін з каардынатараў акцыі ў Брэсце, сябар аргкамітэта па стварэнні «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Зміцер Шурхай, у Брэсце ўвечары 7 чэрвеня адбыўся флэшмоб супраць падвышэння коштаў на паліва.

У флэшмобе прынялі ўдзел прыкладна 10 аўтамабілістаў, а таксама некалькі чалавек на скутэрах і матацыклах.

Па словах Шурхая, нібыта з-за паломкі транспартнага сродку частка з іх спынілася на бульвары Касманаўтаў паблізу скрыжавання з праспектам Машэрава, астатнія - недалёка на гэтым праспекце.

«Пачынаючы з 18.30 на працягу 40 хвілін яны стваралі бачнасць таго, што робяць дзеянні па ліквідацыі няспраўнасці, - дадаў Шурхай. - Паралельна з гэтым па магчымасці раздавалі іншым аўтамабілістам ўлёткі аб акцыі «Стоп-бензін». Усяго іх было распаўсюджана каля 200».

Аналагічная акцыя прайшла таксама ў Гомелі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках