27 лiстапада 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэймер: Беларусь стане вольнай толькі без Лукашэнкі

12
Дэвід Крэймер: Беларусь стане вольнай толькі без Лукашэнкі

Лепшы спосаб змяніць сітуацыю ў Беларусі - пазбавіць Лукашэнку ўлады, лічыць кіраўнік Freedom House.

Беларусь можа стаць вольнаю дзяржавай толькі ў тым выпадку, калі аўтарытарны лідэр Аляксандр Лукашэнка пазбавіцца ўлады. У гэтым упэўнены выканаўчы дырэктар няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэймер, на думку якога ніякія іншыя меры ўздзеяння не прынясуць вынікаў.

«Самы лепшы спосаб выправіць сітуацыю - калі Аляксандр Лукашэнка пазбавіцца ўлады. А пакуль яна ў яго ёсць, ніякія працяглыя змены немагчымыя», - сказаў у інтэрв'ю DELFI Крэймер.

- У Літве цікавяцца сітуацыяй у Беларусі, але там, здаецца, нічога не мяняецца - яна як лічылася несвабоднай краінай, так і лічыцца, становішча СМІ там як было дрэнным, так і засталося. Ці ёсць у вас надзея, што сітуацыя можа мяняцца, і што для гэтага трэба?

- Лепшы спосаб змяніць сітуацыю - калі Лукашэнка пазбавіцца ўлады. А пакуль яна ў яго ёсць, ніякія працяглыя змены немагчымыя. Ён - дыктатар, адказны за вельмі сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, ёсць падазрэнне аб ягоным дачыненні да выбуху ў Менску, акрамя гэтага, ён стварае пагрозу для саміх беларусаў, а можа, нават для іншых.

Я лічу, што ён нясе адказнасць і за тое, што ягоная краіна пацярпела эканамічны крах. Эканоміка Беларусі - у жудасным становішчы, інфляцыя расце, кошт валюты падае, запасы замежнай валюты скончыліся. За ўсё гэта нясе адказнасць менавіта Лукашэнка, таму я думаю, што пакуль улада ў ягоных руках, Беларусь будзе пакутаваць. І гэта створыць праблемы для ейных суседзяў, такіх, як Літва.

- Аўтарытарныя лідэры часта сцвярджаюць, што па сутнасці дэмакратыя і свабода абсалютна не звязаныя з камфортам і задаволенасцю іхніх грамадзянаў. Што вы маглі б ім адказаць?

- Ну, такое могуць сказаць толькі дыктатары або аўтарытарныя лідэры. Калі б яны былі ўпэўненыя ў сваёй здольнасці выйграць на свабодных выбарах і такім чынам умацаваць ўладу праз адкрыты дэмакратычны працэс, яны б так не хваляваліся.

Напрыклад, калі б Лукашэнка ўдзельнічаў у вольных выбарах, ён страціў бы ўладу, але менавіта гэтага ён баіцца. Таму я думаю, што такія каментары часцей за ўсё паказваюць пачуццё няўпэўненасці і паранаідальныя паводзіны.

- З якімі праблемамі свабоды дэмакратыі сутыкаюцца краіны Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, якія традыцыйна завуцца свабоднымі? Так, яны лічацца свабоднымі і дэмакратычнымі, але, напэўна, і ў іх не заўсёды свеціць сонца?

- Сітуацыя розная, у залежнасці ад канкрэтнай краіны. Ні адна дзяржава не з'яўляецца дасканалай, у кожнай ёсць што выпраўляць, але краіны Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі нашмат больш дэмакратычныя першапачаткова, бо яны доўга да гэтага ішлі, у іх ёсць вялікі досвед. Спадзяюся, што Літва і іншыя краіны ва Усходняй Еўропе застануцца ў катэгорыі вольных краін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках