27 лiстапада 2024, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандляры «Малінаўкі» будуць страйкаваць

23

На сходзе 7 чэрвеня прадпрымальнікі, якія працуюць на менскім рынку «Малінаўка», вырашылі правесці 15 чэрвеня папераджальны страйк.

Гандляры першага паверха гандлёвага цэнтра «Малінаўка» вырашылі 15 чэрвеня выйсці на працоўныя месцы, але не працаваць. Так будзе выглядаць іхні папераджальны страйк. Калі яны не даб'юцца выканання сваіх патрабаванняў, то падчас гэтага страйку будзе прынятае рашэнне аб акцыі пратэсту на вуліцы. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» адна з прадпрымальніц.

Яна распавяла, што са студзеня гандляры змагаюцца за свае правы:

«Першы паверх хочуць закрыць і аддаць у арэнду «Еўрагандлю». А там працуе каля 300 чалавек. Мы супраць таго, што ўладальнік гэтага гандлёвага аб'екта, які будаваў гэты аб'ект за нашыя даўгі, вырашыў з намі развітацца: скасаваць дамовы і заключыць дамову з адным арандатарам. У нас тут свая ўласнасць, якую мы выкупілі тройчы ў рынка, тыя ж халадзільныя вітрыны, кантэйнеры. На сённяшні дзень нам выдадзена прадпісанне гэтыя плошчы вызваліць на працягу месяца. З намі анулявалі дамовы арэнды і нас з нашымі наёмнымі асобамі выкідваюць проста на вуліцу. Калі раней мы спрабавалі не сварыцца з уладамі і неяк вырашыць пытанне, то зараз нашае трыванне лопнула».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках