Клінтан заклікае да салідарнасці з удзельнікамі пратэстаў у Беларусі
6- 30.06.2011, 17:52
Сітуацыя ў Беларусі займае важнае месца ў візіце дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан у краіны Цэнтральнай Еўропы.
Выступаючы сёння ў венгерскім парламенце, Хілары Клінтан сказала, што ўстойлівыя дэмакратыі павінныя «падзяліцца сваім досведам з новымі дэмакратыямі Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, выказаць салідарнасць з тымі, хто выходзіць вуліцы з пратэстам у Беларусі, у Лівіі і ў іншых краінах свету».
Пазней сёння дзяржсакратар ЗША наведае Вільню, дзе на нарадзе краін «Супольнасці дэмакратый» яна, як чакаецца, закліча еўрапейскія краіны ўзмацніць ціск на Аляксандра Лукашэнку.