27 лiстапада 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карту паляка» абмяркоўваюць за зачыненымі дзвярыма

16
«Карту паляка» абмяркоўваюць за зачыненымі дзвярыма

У «палаце прадстаўнікоў» праходзіць пашыранае пасяджэнне камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

«Дэпутаты» абмяркоўваюць меры па адстойванні дзяржаўных інтарэсаў у сувязі з ужываннем на тэрыторыі Беларусі карты паляка, паведаміў БелаПАНстаршыня камісіі Ігар Карпенка.

У рашэнні спрэчных пытанняў «палатачнікі» спадзяваліся на прамы міжпарламенцкі дыялог з польскім Сеймам. Ён адзначыў, што яшчэ да разгляду пытання аб карце паляка ў Канстытуцыйным судзе быў накіраваны ліст старшыні камісіі сейма па замежных справах Анджэю Халіцкаму, у якім прапаноўвалася весці дыялог па дадзенай праблеме.

Аднак, паведаміў Карпенка, Халіцкі ў адным з інтэрв'ю стаў адмаўляць факт звароту да яго беларускіх «дэпутатаў». «Такая пазіцыя польскага парламентарыя ўспрымаецца, мякка кажучы, са здзіўленнем», - сказаў Карпенка.

У пасяджэнні парламенцкай камісіі прымаюць удзел прадстаўнікі МЗС, МУС, Канстытуцыйнага суда. Пасяджэнне праходзіць у закрытым для прэсы фармаце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках