27 лiстапада 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея цалкам спыніла пастаўкі электраэнергіі

112
Расея цалкам спыніла пастаўкі электраэнергіі

Пагроза ажыццёўленая. Грошы не заплачаныя і РФ спыніла пастаўкі электраэнергіі.

ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» з 29 чэрвеня цалкам спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, якая так і не ажыццявіла чарговы плацёж у памеры 600 мільёнаў рублёў для пагашэння запазычанасці.

«На 22.00 аўторка плацёж не паступіў. Мы пацвярджаем, што ў 00.00 мск 29 чэрвеня часова цалкам абмяжоўваем пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. Чакаем паступлення плацяжу ў бліжэйшыя дні», - сказаў РІА Новости прадстаўнік кампаніі.

«Інтэр РАТ ЕЭС» 9 чэрвеня абмяжоўвала пастаўкі электраэнергіі ў краіну з-за наяўнасці ў Беларусі доўгу. Запазычанасць тады складала 1,5 мільярды расейскіх рублёў. Першапачаткова поўнае спыненне паставак, калі доўг не будзе пагашаны, планавалася на 22 чэрвеня, аднак потым было прынятае рашэнне перанесці яго на 27 чэрвеня.

Аднак 13 чэрвеня пастаўкі былі цалкам адноўлены, а 15 чэрвеня «Белэнерга» пералічыла першы транш плацяжу па запазычанасці ў памеры 600 мільёнаў расейскіх рублёў (доўг за сакавік).

У аўторак віцэ-прэм'ер РФ Ігар Сечын паведаміў, што абмежаванне паставак электраэнергіі з Расеі ў Беларусь не мае палітычнай падаплёкі, гаворка ідзе аб узаемадзеянні энергетычных кампаній.

«Тут няма ніякай палітычнай падаплёкі, праца вядзецца на карпаратыўным узроўні (...) Гэта пытанне ўзаемадзеяння дзвюх кампаній», - сказаў Сечын.

Ён яшчэ раз запэўніў, што гэтая сітуацыя не пацягне праблем з энергазабеспячэннем Калінінградскай вобласці. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе была праведзеная сур'ёзная мадэрнізацыя Калінінградскай ЦЭЦ-2, была павялічаная яе магутнасць, і ў рэгіёне ёсць нават пэўны лішак электраэнергіі.

Доўг паўстаў з-за таго, што ў Беларусі ўжо некалькі месяцаў немагчыма купіць валюту на біржы. Пры гэтым прадстаўнікі «Белэнерга» заяўлялі, што ў іх дастатковая колькасць беларускіх рублёў для разліку з расейскім пастаўшчыком, і праблема толькі ў канвертацыі валюты.

Аб'ём паставак «Інтэр РАТ» у Беларусь складае 400-500 мегават электраэнергіі.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках