27 лiстапада 2024, Серада, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КДБ згубілі пашпарт Статкевіча

17
У КДБ згубілі пашпарт Статкевіча

Палітвязень Мікалай Статкевіч застаўся без пашпарта.

27 чэрвеня Марына Адамовіч наведала шклоўскую калонію, дзе ўтрымліваюць ейнага грамадзянскага мужа Мікалая Статкевіча. Паколькі да касацыі Статкевіч не лічыцца асуджаным, пытанні, ці даваць яму спатканні з сваякамі, вырашае суддзя, а не адміністрацыя калоніі. Суддзя Людміла Грачова у сустрэчы Марыне Адамовіч адмовіла. Такім чынам, убачыць Мікалая Статкевіча ёй ​​не дазволілі.

«Перадала яму перадачу, паглядзела звонку на калонію. Пераканалася, што там ёсць зялёныя зоны», - распавяла «Радыё Свабода» Марына Адамовіч. Па ейных словах, у Мікалая Статкевіча з'явілася новая праблема - невядома, дзе ягоны пашпарт:

«У яго праблема - знік пашпарт. Недзе, мабыць, у нетрах КДБ. Пашпарт не даслалі за ім з КДБ, і яго нібыта няма ў судзе. З калоніі даслалі з нагоды гэтага запыт у КДБ, нават паказалі мне гэты запыт. А пашпарт павінен быць у калоніі, у спецчастцы».

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках