АМАПу не хопіць аўтазакаў
71- 28.06.2011, 8:24
У сацыяльных сетках заклікаюць беларусаў падчас мірных акцый пратэсту добраахвотна выбудоўвацца ў чэргі ў аўтазакі, пляскаючы ў ладкі і смеючыся.
- Як звычайна ў сераду, 29 чэрвеня, пасля 19.00 выходзім падыхаць свежым паветрам, - прапаноўваюць арганізатары «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». - Як толькі пад'язджае аўтазак (або міліцэйскі аўтобус) для таго, каб пачаць праводзіць затрыманні, усе, хто не баіцца, выбудоўваемся ў чаргу ў гэты аўтазак і пачынаем пляскаць у далоні і смяяцца.
Такім чынам, беларускія «рэвалюцыянеры» хочуць пераняць даўні досвед польскіх апазіцыянераў часоў «Салідарнасці». Тыя падчас акцый пратэсту самі заходзілі ў машыны для затрыманых і праваахоўнікі іх адтуль нават выганялі.