27 лiстапада 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ зрабіў дзяжурную заяву

48
МЗС РФ зрабіў дзяжурную заяву

Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі непрадуктыўныя, перакананы упаўнаважаны МЗС РФ па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Далгоў.

«Некаторыя нашыя заходнія партнёры спрабуюць паспрыяць вырашэнню праблемаў у праваабарончай галіне ў Беларусі. Імі робіцца акцэнт на жорсткія меры, санкцыі, рэстрыктыўныя ці блізкія да гэтага крокі. Лічым, што такая палітыка непрадуктыўная, якім бы складаным ні быў дыялог у праваабарончай сферы», - сказаў ён у аўторак на брыфінгу ў Маскве.

Афіцыйнае выданне Еўрапейскага звяза ў аўторак апублікавала рашэнне Рады ЕЗ аб ​​пашырэнні спісу неўяздных беларускіх грамадзянаў і увядзенні санкцый супраць трох беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках