27 лiстапада 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёмасць Пачобута ўжо апісваюць

8
Маёмасць Пачобута ўжо апісваюць

Судовыя выканаўцы наведалі ў Гродна кватэру сям'і журналіста «Газеты выборчай» Андрэя Пачобута.

Жонка журналіста Аксана Пачобут паведаміў «Радыё Свабода», што выканаўцы хацелі апісаць маёмасць, каб спагнаць штрафы з мужа. Але яна ім паведаміла, што ўся бытавая тэхніка была апісаная КДБ пасля таго, як супраць Анджэя была ўзбуджаная крымінальная справа з нагоды абразы і паклёпу ў дачыненні Лукашэнкі.

Судовы працэс над журналістам пачаўся 14 чэрвеня. Наступнае пасяджэнне - 23 чэрвеня.

Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе Аляксандра Лукашэнкі. Падставы для гэтага пракуратура знайшла ў ягоных артыкулах у «Газэце Выборчай» і асабістым блогу.

Журналісту прад'яўленае абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ - 368, частка 1 - «абраза» і 367, частка 1 - «паклёп» у дачыненні да прэзідэнта. Па першым з іх прадугледжанае пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім - ад двух да чатырох гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках