Партрэты беларускіх палітвязняў на «Антыселігеры»
3- 20.06.2011, 17:35
У Хімкінскім лесе пад Масквой прайшоў першы форум «Антыселігер», арганізаваны расейскай апазіцыяй.
На форум грамадзянскіх актывістаў прыбылі Аляксей Навальны, Сяргей Міронаў, Барыс Нямцоў, Леанід Парфёнаў і іншыя. Каля ста актывістаў жылі і начавалі ў намётавым лагеры, паведамляе Lenta.ru.
Сярод плакатаў з лозунгамі пратэсту супраць высечкі лесу, былі таксама партрэты беларускіх палітвязняў.