27 лiстапада 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны беларус вінен 3.347 даляраў

20
Кожны беларус вінен 3.347 даляраў

Бяздарнае кіраванне і папулізм самапрызначанага прэзідэнта занадта дорага абыходзяцца краіне.

Крах луканомікі і ўтрыманне ўлады з дапамогай крэдытаў прывялі да таго, што кожны жыхар нашай краіны уключна са старымі і немаўлятамі зараз вінен 3.347 даляраў. Менавіта столькі атрымаецца, калі падзяліць суму валавога знешняга доўгу на колькасць жыхароў.

Нацбанк апублікаваў дадэвальвацыйныя дадзеныя аб памеры валавога знешняга доўгу, які на 1 красавіка 2011 года дасягнуў 55,4% ВУП (або $31711.8 млн.) супраць 52,2% ($28512.1 млн.) на пачатак года.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3,347 тыс. супраць $3,007 тыс. на 1 студзеня 2011 года.

Паводле дадзеных Нацбанка РБ, на абслугоўванне знешняга доўгу за першы квартал бягучага года было накіравана $1272.7 млн ​​(9,6% ВУП або 14,3% экспарту тавараў і паслуг), з якіх $ 034.7 млн ​​склалі выплаты па асноўным доўгу, а $238.0 млн. - плацяжы па адсотках, паведамляе АФН.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках