27 лiстапада 2024, Серада, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Усаў: У Беларусі могуць увесці надзвычайнае становішча (Відэа)

27

На думку палітолага, гэта будзе апошнім крокам Аляксандра Лукашэнкі, які будзе азначаць крах ягонага рэжыму.

Беларусы павінныя падрыхтавацца да таго, што ў бліжэйшы час сітуацыя ў краіне будзе пагаршацца, папярэджвае палітолаг Павал Усаў: «У адказ на крызіс, на палітычную і эканамічную незадаволенасць грамадзянаў Лукашэнка мае толькі адзіны варыянт рашэння праблемы - гэта сілавы варыянт. Пры самым дрэнным варыянце, і Лукашэнка гэта падкрэсліваў, краіна будзе закрытая. Прычым тычыцца гэта не толькі вывазу тавараў, але і палітычнай абстаноўкі. Гэта фактычна азначае надзвычайнае становішча. І гэта апошні крок, які зробіць Лукашэнка. Гэта будзе азначаць канец палітычнага рэжыму ў Беларусі», - сказаў палітолаг у інтэрв'ю «Белсату».

Яшчэ адзін варыянт - найлепшы для Беларусі і горшы для рэжыму - аднаўленне перамоваў з Еўразвязам. «Гэта адзін з самых канструктыўных варыянтаў, на які мог вырашыцца Лукашэнка, але на сённяшні дзень гэта, па сутнасці, немагчыма, бо дыялог азначае вызваленне ўсіх палітвязняў, што ў пэўным сэнсе было б дэманстрацыяй слабасці з боку рэжыму, страты кантролю над сітуацыяй. Гэта таксама можа паспрыяць палітычнай дэстабілізацыі, актывізацыі апазіцыі і мабілізацыі грамадства», - адзначае палітолаг.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках