27 лiстапада 2024, Серада, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праляскоўскі vs Кудрын

11

Міністр інфармацыі нахабна схлусіў аб адсутнасці ў Беларусі абмежаванняў для працы СМІ.

Заявы кіраўніка Міністэрства фінансаў Расеі Аляксея Кудрына пра абмежаванні для працы расійскіх СМІ, якія нібыта маюць месца ў Беларусі, не маюць нічога агульнага з рэальным становішчам справаў і нічым не абгрунтаваныя. Пра гэта БелТА заявіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, каментуючы адпаведныя выказванні расейскага міністра фінансаў.

«Гэтыя заявы не маюць нічога агульнага з рэальным становішчам справаў і нічым не абгрунтаваныя. Больш за тое, мы здзіўленыя, што падобныя папрокі гучаць менавіта з вуснаў міністра фінансаў, які, наколькі мне вядома, не адказвае за працу СМІ. Тым больш некарэктна пераводзіць гэтыя пытанні ў плоскасць эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі», - падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Па ягоных словах, у Беларусі няма ніякіх праблем для працы расейскіх сродкаў масавай інфармацыі. «Усе журналісты, якія жадаюць асвятляць падзеі ў Беларусі, свабодна атрымліваюць акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных справаў, і для іх няма ніякіх абмежаванняў. Расейскія журналісты рэгулярна прысутнічаюць на ўсіх грамадска значных мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы», - адзначыў міністр інфармацыі.

«Калі спадару Кудрыну вядома аб нейкіх абмежаваннях альбо ціск ў Беларусі ў дачыненні да расейскіх журналістаў, няхай прадставіць канкрэтныя факты, і мы разгледзім гэтае пытанне па сутнасці. Аднак пакуль ніякіх афіцыйных прэтэнзій на гэты конт расейскі бок не вылучалў», - дадаў Алег Праляскоўскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках