27 лiстапада 2024, Серада, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярніце нашых мужчынаў! (Фота)

23

Пад такой назвай актывісткі моладзевай жаночай ініцыятывы «Варта» правялі сваю першую акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Ініцыятыва ставіць мэтай павышэнне грамадзянскай актыўнасці дзяўчат і іхнюю кансалідацыю ва ўмовах сістэматычнага грубага парушэння правоў чалавека.

Так, у Дзень салідарнасці 16 чэрвеня, у 18:00 удзельніцы акцыі сабраліся ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Рыга» і з партрэтамі ахвяраў рэпрэсій у руках і моўчкі пратэставалі супраць незаконнага ўтрымання ў зняволенні грамадзянскіх актывістаў. Мінакі падыходзілі і ўважліва ўзіраліся ў твары на партрэтах, выказвалі словы падтрымкі і не разыходзіліся да таго часу, пакуль акцыя не скончылася, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

«Гэтай акцыяй мы хочам не толькі выказаць сваё стаўленне да рэжыму, але яшчэ раз нагадаць грамадству, што ў Беларусі груба парушаюцца правы чалавека, пра што сведчыць і колькасць беспадстаўна асуджаных пасля падзеяў 19 снежня. Такім фарматам і назвай акцыі мы імкнемся падкрэсліць, што зняволеныя па палітычных матывах не толькі сапраўдныя грамадскія лідэры, але ў першую чаргу - сыны, жаніхі, мужы, бацькі», - сказала адна з актывістак ініцыятывы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках