2 лiстапада 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрыне людзі каталі па Плошчы лысую гуму (Фота)

37

У Кобрыне 15 чэрвеня на плошчу выйшлі 28 чалавек. Людзі баяліся, прыглядаліся, а потым аб'ядналіся.

У цэнтры плошчы малады хлопец з дзіцём каталі «лысую» гуму. Удзельнікі акцыі не адразу зразумелі, што гэта значыць. Потым хлопец паведаміў, што цэлы дзень ездзіў па аўтасэрвісах, каб знайсці яе адмыслова для акцыі. Нагадаем, што адзін з перадвыбарных лозунгаў кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава быў «Час мяняць лысую гуму!».

Як перадае «Наша Ніва», на плошчы каля крамы стаяў аўтамабіль, з якога за акцыяй назіралі людзі ў цывільным. Каля іх таксама пачалі катаць лысую гуму. З другога паверха райвыканкама за акцыяй назірала жанчына. Як толькі яе паспрабавалі сфатаграфаваць, яна адразу ж знікла. У 19.30 на плошчу з-за дамоў, дзе стаяла міліцэйскае аўто, выйшаў патруль, які рухаўся на плошчу, але ўдзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца.

Затрыманняў не было. Увесь час праз мабільныя тэлефоны людзі назіралі за падзеямі ў Менску. Многія былі задаволеныя, што ў Кобрыне таксама ёсць людзі, якія не баяцца выйсці на плошчу. У канцы акцыі, як жарт, паступіла прапанова на наступную сераду зрабіць забег з лысыми коламі. На папярэдняй тыдні ў Кобрыне выйшла 9 чалавек, а цяпер ужо 28.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках