2 лiстапада 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бязсмертны: Сілавыя метады знішчаць уладу Лукашэнкі

26
Раман Бязсмертны: Сілавыя метады знішчаць уладу Лукашэнкі

Экс-амбасадар Украіны Раман Бязсмертны у інтэрв'ю «Украинской правде» распавёў аб сваім бачанні сітуацыі ў Беларусі.

- Эканамічны крызіс у Беларусі можа прывесці да звяржэння рэжыму Лукашэнкі?

- Мне цяжка на гэтую тэму казаць. Але звярніце ўвагу, што адбылося за апошнія дні. Першае - гэта каласальная страйк аўтамабілістаў. Яны фактычна заблакавалі Менск, калі выйшлі на вуліцы з лозунгамі «Стоп бензін». У гэтым годзе кошты на бензін і гаруча-змазачныя матэрыялы падымаліся ўжо чатыры разы.

У канцы мінулага тыдня быў флэш-моб карыстальнікаў Інтэрнэту. Улады спрабавалі заблакаваць працу электроннай сеткі, і моладзь выйшла на цэнтральную плошчу - гэта была маўклівая дэманстрацыя, калі каля паўтысячы чалавек стаялі і проста маўчалі.

Усё сведчыць аб тым, што сітуацыя намотваецца, як клубок. Калі яна выбухне вулканам, яшчэ цяжка казаць. Але ўжо цяпер відавочна, што краіна будзе мець велізарныя цяжкасці.

- Лукашэнка можа ўтапіць у крыві акцыі пратэсту?

- Ён неаднаразова дэманстраваў сілавы спосаб разгону мітынгаў. Таму я не выключаю, што ўлада можа звярнуцца і да такіх дзеянняў. Але падобныя крокі проста фізічна знішчаць цяперашнюю ўладу.

- Калі вы як амбасадар размаўлялі з Лукашэнкам, знайшлі вы як гісторык адказ, у чым феномен гэтага чалавека?

- Не. Я з ім меў зносіны толькі аднойчы, калі афіцыйна ўручаў даверчую грамату. Мне вельмі цяжка казаць пра тое, на якія дзеянні ён можа быць здольны. Я толькі ведаю па расказах.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках