27 лiстапада 2024, Серада, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк напляваў на рэкамендацыі МВФ

56
Нацбанк напляваў на рэкамендацыі МВФ

Нацыянальны банк абвясціў бягучы абменны курс на ўзроўні Br5 тыс./$1 адзіным збалансаваным курсам на ўсіх сегментах валютнага рынку.

Такую ацэнку курсу НББ даў у сваім паведамленні з нагоды росту эквівалента укладаў насельніцтва пасля разавай дэвальвацыі нацвалюты 24 мая на 56%.

«Іхняе павелічэнне абумоўленае усталяваннем новага цэнтральнага значэння рублёвага кошту кошыка замежных валют у сувязі з выхадам 24 мая на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах валютнага рынка», - сказана ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі НББ.

У НББ адзначаюць, што ў выніку дэвальвацыі рублёвыя ўклады і ўклады ў замежнай валюце насельніцтва на пачатак чэрвеня склалі Br27, 7 трлн супраць Br23 трлн на 1 студзеня 2011 года.

Фактычна на 1 чэрвеня рублёвыя ўклады насельніцтва склалі амаль Br9, 2 трлн (зніжэнне на 6,2% за 5 месяцаў - ІФ), валютныя - $ 3,7 млрд (зніжэнне на 15,5% - ІФ).

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня заявіў, што не бачыць падставаў для таго, каб курс даляра ЗША быў вышэйшы за 5 тыс. бел. ру /$1. Кіраўнік ягонай адміністрацыі Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэты курс у бліжэйшы час не зменіцца, і параіў эканамічным контрагентам «уцягнуць гэтыя даляры ў эканамічны абарот, інакш у перспектыве можна страціць нашмат больш».

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што «поўная лібэралізацыя на валютным і спажывецкім рынках прывядзе толькі да пагаршэння сітуацыі, таму паспешлівых рашэнняў прымаць нельга». «Цяпер нельга нічога выпусціць з-пад кантролю дзяржавы», - сказаў А. Лукашэнка.

Між тым, кіраўнік місіі МВФ Крыс Джарвіс лічыць, што ўрад Беларусі павінна перайсці на рэжым плавае абменнага курсу валюты, правесці лібералізацыю курсу ва ўсіх сегментах валютнага рынку і цалкам уніфікаваць яго.

«Валютны рынак не працуе. Мала хто гатовы прадаваць замежную валюту па афіцыйным курсе. Мы рэкамендуем перайсці на рэжым плаваючага абменнага курсу. Такім чынам, абменны курс будзе ўсталёўвацца пад уздзеяннем рынкавых сілаў», - сказаў К. Джарвіс 13 чэрвеня на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння працы двухтыднёвай місіі МВФ, якая пачала абмеркаванне з беларускімі ўладамі іхняй просьбы аб прадастаўленні Беларусі новага экстраннага фінансавання ў суме $ 3,5 -8 млрд тэрмінам на 3-5 гадоў.

НББ на 15 чэрвеня ўсталяваў афіцыйны абменны курс на ўзроўні Br4978/$1. Да дэвальвацыі, 23 мая курс складаў Br3155/$1

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках