27 лiстапада 2024, Серада, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забі свой страх - стань героем! (Відэа)

107

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» распаўсюджвае ролік з заклікам да беларусаў выходзіць на Плошчу.

Ролік прысвечаны ідэі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», у ім гучыць зварот да беларусаў: «Нам, як ніколі раней, будуць патрэбныя... ГЕРОІ». Ён распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках ад аднаго сябра - да іншага, прапаноўваючы паказаць яго яшчэ дзесяці «фрэндам».

15 чэрвеня, 22 чэрвеня, 29 чэрвеня неабыякавым прапануецца выходзіць на галоўныя плошчы свайго горада, і на працягу гадзіны знаходзіцца там. «Прыходзьце, шпацыруйце, знаёмцеся, але ні ў якім разе не крычыце лозунгаў, не бярыце сімволікі, каб не даць падставы міліцыі вас затрымаць», - нагадваюць ініцыятары.

А 3 ліпеня, у нядзелю, беларусам прапанавана зрабіць Выбар, які можа пакласці пачатак нацыянальнаму бестэрміноваму страйку: «Гэта выбар паміж воляй і тыраніяй, паміж праўдай і хлуснёй, паміж дабром і злом. Між вольнай краінай ці Паўночнай Карэяй».

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках