Сёння ў 18-00 ў Брэсце заблакуюць «Варшаўскі мост»
57- 13.06.2011, 17:45
З заклікам сабрацца аўтааматарам сёння ў 18-00 на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» звярнуліся жыхары Брэста.
Яны пратэстуюць супраць забароны вывозіць за мяжу шэраг тавараў, а таксама супраць фактычнай забароны на выезд з краіны тым, хто на працягу 5 дзён ужо выязджаў за мяжу, паведамляе Радыё Свабода.
Брэстчане спадзяюцца, што новыя правілы будуць адмененыя.
Правесці мітынг у Брэсце падштурхнула акцыя пратэсту ў Гродне на памежным пераходзе «Брузгі».