27 лiстапада 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ў шоку ад народных пратэстаў

137
Улады ў шоку ад народных пратэстаў

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама пагражаў і надалей кідаць супраць пратэстуючых АМАП.

Сёння на сходзе ў гарадзенскім аблвыканкаме, куды сабралі прадпрымальнікаў, старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра асудзіў дзеянні пратэстуючых на памежным пераходзе «Брузгі». Неабходнасць абмежаваць вываз бензіну ён патлумачыў тым, што ягоная вытворчасць у краіне, па сутнасці, стратная, перадае «Радыё Свабода».

Па словах Шапіры, затрыманых было чатырнаццаць чалавек, хоць МУС ужо заявіла аб 22-х. Чыноўнік сказаў: «Тое, што ўчора адбылося - гэта ганебнае сярэднявечча. Пытанні ёсць, іх трэба вырашаць такім чынам: вы іх задаеце, мы павінныя адказваць. Усе мы тут нармальныя людзі, дарэчы, з зямлі прыйшлі, не з неба ўпалі. Мы бачым, што вы прыносіце ў эканоміку валюту, вы даеце станоўчы эфект».

Выслухваючы праблемныя пытанні ад прадпрымальнікаў, старшыня аблвыканкама заўважыў: «Можа, учора была патрэба і неабходнасць, каб вырашаць вытворчыя, бытавыя і чалавечыя пытанні, а для кагосьці - каб адмыслова узбурыць краіну, паказаць непадпарадкаванне уладам. Ёсць закон: калі адзін чалавек у выніку дзеянняў стварае нязручнасці ці іншыя праблемы іншаму чалавеку, то для гэтага ёсць органы ўлады».

Ён працягваў: «Я вам у пачатку размовы сказаў, што сёння да мяне даходзіць інфармацыя, што на нейкім памежпераходзе таксама будуць здзяйсняць непадпарадкаванне. Я дакладна сказаў: калі будзе перакрыты рух, я сказаў: ні за каго не хаваюся, ніякіх кансультацый і перамоваў, ніякіх выклікаў губернатара - тут жа АМАП - і навесці парадак».

«Я вас учора папрасіў - давайце адыдзем у бок, адновім рух. Не! Вам некаму хацелася пытанні ўдакладніць, а некаму хацелася беспарадкаў. Яшчэ раз, сябры: хто будзе ствараць беспарадкі - бязлітасна будзе пакараны... Я сказаў: давайце сустрэнемся заўтра. Не - вам трэба было стварыць беспарадкі і паказаць сілу. Сябры, у нас ёсць адна сіла ў краіне - сіла закона», - крычаў чыноўнік.

Чыноўнік дадаў: «Я ўчора выявіў, мабыць... Можа, досведу не хапала - прыйшоў да вас на сустрэчу з полупъяными, палова п'яных была...».

Гэтыя словы выклікалі ў зале абурэнне.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках