27 лiстапада 2024, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка, вызвалі Пачобута!»

8
«Лукашэнка, вызвалі Пачобута!»

Вялікія рэкламныя банеры з такім заклікам з раніцы з'явіліся на памежных пераходах польска-беларускай мяжы ў Кузніцы, Баброўніках і Тэрэспалі.

Галоўным арганізатарам акцыі выступае фонд «Свабода і дэмакратыя», якому «Радыё Рацыя» вылучыла сваё месца на рэкламных шчытах.

Па словах старшыні фонду Томаша Пісулы, акцыя бестэрміновая і мае мэта дамагацца вызвалення журналіста і актывіста Саюза палякаў Беларусі:

- Усе мы падтрымліваем Анджэя Пачобута. Лічым, што адназначна ён павінен выйсці на волю. І не змірымся з тым, што будзе асуджаны. Таксама акцыя сведчыць аб тым, што Анджэй Пачобут - адзін з найважнейшых дзеячоў Саюза палякаў Беларусі. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не мае нічога агульнага з дэмакратыяй. Мы не можам пагадзіцца з тым, каб гэты рэжым такім чынам абыходзіўся са сваімі законапаслухмянымі грамадзянамі.

Томаш Пісула таксама паведаміў, што рэкламныя банеры з заклікам «Лукашэнка, вызвалі Пачобута» на машынах будуць перамяшчацца па вуліцах Варшавы. Па ягоных словах, ёсць інфармацыя, што такая ж акцыя плануецца ва Уроцлаве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках