27 лiстапада 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?

22
Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?

Маці і сябры асуджанага на тры гады ўдзельніка Плошчы Фёдара Мірзаянава перасталі атрымліваць ад яго карэспандэнцыю.

За дзесяць дзён родныя не атрымалі ні аднаго ліста, хоць дакладна ведаюць, што Фёдар піша ім рэгулярна. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае адпраўкі ў калонію «Ваўчыныя норы», перадае ПЦ «Вясна».

Акрамя таго, маці палітвязня Людміле Мірзаянавай суддзя Наталля Чатвярткова адмовіла ў другім спатканні, якое яна прасіла замест бацькі Фёдара. Не дазволілі спатканне і ягонай бабулі. Такім чынам, ніякай інфармацыі аб Фёдары атрымаць цяпер проста немагчыма.

Праблемы з перапіскай ўзнікалі і раней, часам здараліся перапынкі ў 3-5 дзён, але потым прыходзілі адразу некалькі лістоў розных па даце. Зараз жа лістоў няма зусім.

Маці Фёдара Мірзаянава мяркуе, што такім чынам супрацоўнікі СІЗА аказваюць псіхалагічны ціск на сына і сваякоў.

9 чэрвеня ў Людмілы Мірзаянавай прынялі чарговую перадачу за выключэннем фільтраў для вады, хоць вядома, што якасць вады на Валадарцы нізкая, з вялікім утрыманнем хлоркі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках