27 лiстапада 2024, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: Беларусь звярнулася за крэдытам да МВФ у піку Расеі

50
Эксперты: Беларусь звярнулася за крэдытам да МВФ у піку Расеі

Беларусь звярнулася за крэдытам у МВФ назло Расеі, якая затармазіла з вылучэннем стабкрэдыту Беларусі.

«Зварот за крэдытам да Міжнароднага валютнага фонду - гэта сігнал Расеі, папрок Расеі», - заявіў палітолаг Аляксандр Ціхаміраў у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

«Звярнуцца ў МВФ ніколі не позна - сітуацыя досыць цяжкая і ніяк не паляпшаецца, нягледзячы на меры, якія прымаюцца ўрадам. Крызіс відавочны. А Расея грошай не дае, па крайняй меры, у той ступені, у якой хацелася б нашаму кіраўніцтву. Гэта стала апошняй кропляй», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён нагадаў, што расейскі бок «параіў звяртацца ў МВФ, што мы назло і зрабілі» (міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын 19 мая ў Менску заявіў, што аб'ём рэалізацыі дзяржмаёмасці ў Беларусі на працягу трох гадоў павінен скласці не менш як $7,5-9 млрд, у адваротным выпадку кіраўнік Мінфіна РФ параіў «звяртацца ў МВФ, дзе ёсць іншыя складанасці, звязаныя з жорсткімі крытэрамі праграм структурных рэформаў» - ІФ).

Ціхаміраў лічыць, што Расея па-ранейшаму дамагаецца атрымання правоў на беларускія прадпрыемствы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках