«Прыорбанк» заблакаваў ўсе аперацыі з валютай па рублёвых картках
42- 6.05.2011, 13:58
Рублёвыя карты Visa ад «Прыорбанка» за мяжой бескарысныя.
З 7 мая 2011 года прыпыненая магчымасць здзяйсняць усе аперацыі ў замежнай валюце па банкаўскіх пластыкавых картках Visa Electron, Visa Classic, MasterCard Standard выпушчаныя у беларускіх рублях, паведамляе прэс-служба банка.
Таксама прыпыняецца магчымасць зняцця наяўнай замежнай валюты і змяняюцца ліміты здзяйснення аперацый у замежнай валюце з прымяненнем пластыкавых картак Visa Gold, Visa Platinum выпушчаных у беларускіх рублях.
З 10 мая 2011 года прыпыняецца магчымасць здзяйснення ўсіх аперацый у замежнай валюце па банкаўскіх пластыкавых картках Visa Gold, Visa Platinum, выпушчаных у беларускіх рублях.