23 снежня 2024, панядзелак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі дэпутат: «Саннікаву пагражае катастрафічны турэмны тэрмін»

23
Нямецкі дэпутат: «Саннікаву пагражае катастрафічны турэмны тэрмін»

Такое апасенне выказала ў сваёй заяве дэпутат бундэстага ад партыі «Зялёныя» Марылуізэ Бек.

Яна назвала Саннікава «асаблівым бяльмом на воку Аляксандра Лукашэнкі» і заявіла, што кандыдату ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэю Саннікаву пагражае «катастрафічны турэмны тэрмін», перадае БелаПАН.

Бек адзначыла, што ўжо некалькі месяцаў працягваюцца суды супраць тых, хто прыняў удзел у «пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў». Па ейных словах, ёсць шмат фактаў, якія паказваюць на тое, што «гвалт было справакавана дзяржавай», пры гэтым кандыдаты «заклікалі да мірных форм пратэсту».

«У Еўропе няма іншай краіны, дзе пануе такое неацуглянае самавольства і топчуць дэмакратычныя, а значыць, і еўрапейскія каштоўнасці», - заявіла нямецкі дэпутат.

Саннікаў абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. На думку палітыка, справа мае «ярка выяўленую палітычную афарбоўку».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках