27 лiстапада 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў не будзе сустракацца з Лукашэнкам сам-насам

21
Лаўроў не будзе сустракацца з Лукашэнкам сам-насам

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск для ўдзелу ў пасяджэнні міністраў замежных спраў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Міністры разгледзяць план кансультацый прадстаўнікоў дзяржаваў - удзельніц АДКБ па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2011 года - першае паўгоддзе 2012 года. Пасяджэнне пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Міністры разам з генсакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам пасля пасяджэння сустрэнуцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Раней апошні крытычна ацаніў выказванні Лаўрова аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі:

«Ціск ідзе з усіх бакоў, раптам задэмакратызавалася кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі. Заявы чую Лаўрова ці тое аб захаванні правоў чалавека, ці тое аб дэмакратыі. Сяджу і думаю: хто б казаў...»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках