27 лiстапада 2024, Серада, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Ярмошынай турма плача, а яна ўсё пра «выбары»

156
Па Ярмошынай турма плача, а яна ўсё пра «выбары»

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў перадаў з турмы зварот да беларусаў. Ён патрабуе другога тура выбараў. Але старшыня ЦВК заяўляе, што ніякіх законных падставаў для гэтага няма.

А заяву Саннікава у інтэрв'ю «Еўрарадыё» Лідзія Ярмошына расцэньвае толькі як спробу прыцягнуць увагу да свайго становішча.

«Заявы аб прызнанні выбараў несапраўднымі падаюцца на працягу трох дзён пасля дня галасавання. Але калі дапусціць, што спадар Саннікаў тады знаходзіўся ў «месцах не вельмі аддаленых» і не мог падаць заяву, то такога кшталту заявы падаў адзін з кандыдатаў - спадар Кастусёў. Гэтую заяву разглядалі на пасяджэнні ЦВК пры падвядзенні вынікаў выбараў. Яноапрызнаная безгрунтоўнай і адхіленая. Ніякіх фактаў дадатковых спадар Саннікаў не прапаноўвае і даць не можа. Таму ўсе звароты Саннікава - гэта жаданне прыцягнуць да свайго становішча увагу міжнароднай грамадскасці і перавесці крымінальную справу ў палітычную плоскасць».

Не можа быць прызначаны другі тур галасавання, кажа Ярмошына, нават у тым выпадку, калі людзі падтрымаюць заяву Саннікава і будуць выходзіць з акцыямі на плошчу Незалежнасці з патрабаваннем працягу прэзідэнцкіх выбараў. Па ейных словах, прызначыць выбары прэзідэнта датэрмінова можна толькі ў тым выпадку, калі гэтая пасада нечакана вызваліцца.

Што ж тычыцца магчымасці ўдзелу Саннікава ў наступных выбарах, то, сцвярджае старшыня ЦВК, гэта цалкам магчыма. Але для гэтага з палітыка павінныя зняць судзімасць.

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках