27 лiстапада 2024, Серада, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Ліхавід ізноў патрапіў у ШІЗА

82
Мікіта Ліхавід ізноў патрапіў у ШІЗА

Асуджаны за Плошчу адмаўляецца прызнаваць сябе вінаватым, у адказ на што начальнік турмы вырашыў прымяніць надзвычайныя меры ціску.

Па словах маці палітвязня Алены Ліхавід, у якой было кароткае спатканне з сынам у калоніі ў Наваполацку, за час арышту Мікіта змяніўся амаль да непазнавальнасці.

- Як на гэтай худзенькай шыйцы можа трымацца галава, у яго вельмі халодныя рукі, ён вельмі бледны, шчокі запалі, усё так завастрылася, нос такі востры стаў, вочы запалі, і такія колы цёмныя пад вачыма, таму што іх выводзяць на вуліцу раз на тыдзень. Ён кажа: «Мама я дыхаю ў фортку». Начальнік калоніі мне сказаў, што яго ўжо пазбавілі 2-х спатканняў, ён проста абраў вось такі спосаб барацьбы з тым, што адбываецца, - распавяла Алена Ліхавід «Радыё Рацыя».

Першы раз Мікіту Ліхавіда пакаралі ў Наваполацкай калоніі 10 днямі штрафнога ізалятара, на гэты раз ён атрымаў 15 сутак. 27 мая актывісту руху «За Свабоду», асуджанаму за Плошча на 3,5 года, споўніўся 21 год, свой дзень нараджэння хлопец сустрэў у карцэры.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках