27 лiстапада 2024, Серада, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмная цэнзура не спраўляецца з лістамі салідарнасці з Атрошчанкавым

24

Аляксандру Атрошчанкаву дасылаюць лісты падтрымкі з усяго свету.

Дар'я Корсак, жонка прэс-сакратара Андрэя Саннікава, палітвязня віцебскай калоніі Аляксандра Атрошчанкава, паведаміла «Радыё Свабода», што ейны муж атрымлівае шмат лістоў і паштовак. Людзі з усяго свету пішуць яму словы салідарнасці і падтрымкі. Пасланняў столькі, што ўзніклі праблемы ў турэмнай цэнзуры, кажа жонка палітвязня:

«Ён напісаў, што лісты, якія яму шлюць, амаль што блакуюць працу турэмнай цэнзуры, і адміністрацыя папрасіла, каб яму дасылалі лісты толькі на беларускай, расейскай і ангельскай мовах. Я так разумею, што яму пішуць з усяго свету і на розных мовах. Я вельмі ўдзячная за такую ​​салідарнасьць».

Дар'я Корсак таксама паведаміла, што ейнага мужа перавялі з 7-га ў 10-ы атрад.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках