27 лiстапада 2024, Серада, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікабрытаніі асуджае прысуды кандыдатам у прэзідэнты

4
МЗС Вялікабрытаніі асуджае прысуды кандыдатам у прэзідэнты

Амбасада Вялікабрытаніі ў Менску распаўсюдзіла заяву міністра замежных справаў Вялікабрытаніі Уільяма Хейга ў сувязі з жорсткімі прысудамі апанентам дыктатара.

Міністр у прыватнасці сказаў:

«Я рашуча асуджаю прысуды, вынесеныя 26 мая экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Зміцеру Усу. Якім бы ні было афіцыйнае абгрунтаванне гэтых прысудаў, відавочна, што ў рэчаіснасці іхнім «злачынствам» з'яўляецца ўсяго толькі спроба рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на пратэст з нагоды шматлікіх парушэнняў падчас выбараў 19 снежня. У роўнай меры я асуджаю прысуд, вынесены 20 мая былым кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму. Працэс над Статкевічам і Усам - апошні ў шэрагу палітычна матываваных паказальных працэсаў, у ходзе якіх асудзілі 43 чалавекі, самому маладому з якіх усяго толькі 20 гадоў. Беларускія ўлады павінныя зразумець, што не можа быць нармалізацыі адносін з міжнароднай супольнасцю без паважлівага стаўлення да асноўных свабод і правощ чалавека».

Вялікабрытанія заклікае Беларусь:

- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і зняць з іх усе абвінавачванні;

- Спыніць усе палітычна матываваныя пераследы і пераследы дэмакратычных сіл, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, незалежных СМІ, студэнтаў і ўсіх тых, хто выступае ў іхнюю абарону;

- Правесці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі поўнае, празрыстае, бесстаронняе і годнае даверу расследаванне заяваў аб катаваннях і жорсткім, нялюдскім або зневажальным стаўленні да арыштаваных;

- Выканаць свае абавязальніцтвы перад АБСЕ, уключна з абавязальніцтвамі ў межах «Маскоўскага механізму», і адмяніць сваё рашэнне не падаўжаць мандат місіі АБСЕ ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках