23 снежня 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі дэпартавалі ўкраінскага дэпутата

8
З Беларусі дэпартавалі ўкраінскага дэпутата

Беларускія памежнікі без указання дакладных прычын не пусцілі ў краіну дарадцу мэра Палтавы.

Як паведаміў сам дэпутат Палтаўскага гарадскога савета Юрый Ісаеў «Украинским Новостям», ён не змог ажыццявіць запланаваную тыднёвую камандзіроўку па гарадах Беларусі «У ноч на 24 мая прыляцеў у аэрапорт Менска і хвілін праз 40 паляцеў назад у Кіеў... «Ўляцеў» на грошы», - сказаў Юрый Ісаеў.

Ён адзначыў, што ў яго пашпарце паставілі пячатку аб забароне ўезду ў Беларусь і ў тлумачэнні галачку насупраць пункта «іншыя прычыны». Дакументы Юрый Ісаеў атрымаў ужо ў аэрапорце Кіева: іх яму перадалі праз пілотаў.

На працягу бліжэйшых дзён дэпутат разлічвае атрымаць адказы на свае дэпутацкія запыты аб прычынах інцыдэнту ад міністра замежных справаў Украіны Канстанціна Грышчанкі і амбасадараў Украіны ў Беларусі і Беларусі ў Украіне

Дарэчы, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі паведаміў, што ў базе дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, утрымліваюцца дадзеныя на 400 тысяч чалавек, з іх каля 200 тысяч - расейцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках