23 снежня 2024, панядзелак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: «Ніхто не можа забараніць чалавеку быць свабодным»

11

Вядомы пісьменнік падпісаў паштоўку беларускім палітвязням.

- Не новая думка аб тым, што калі чалавек не ідзе да палітыкі, то палітыка пачынае ісці да чалавека. Ёсць рэчы тэарэтычныя, а ёсць рэчы, якія тычацца ў нейкі момант кожнага чалавека. Непрыязнасць да аўтарытарнага рэжыму, непрыязнасць да рэжымаў, якія пагардліва ставяцца да правоў чалавека і ў грош не ставяць чалавека - гэта адно. Іншая справа, калі ты ведаеш, што тваіх сяброў, тваіх добрых сяброў, мучаць. Калі здзекуюцца і топчуць нагамі іхнія правы, іхняе жыццё Для мяне ў гэтым сэнсе беларускія палітвязні гэта не абстракцыя. Я ведаю гэтых людзей, з кімсьці маю гонар сябраваць. І для мяне патрабаванне іхняй волі - гэта натуральнае, чалавечае патрабаванне. Я думаю, што мы павінныя памятаць, што калі мы самі не гатовыя абараніць сябе і сваіх сяброў, то ніхто гэтага за нас ня зробіць. Ніхто не можа забараніць чалавеку жыць у рабстве і быць у рабстве, дакладна таксама, як ніхто не можа яму забараніць быць свабодным. Гэта выбар народа. Народа, які складаецца з людзей, з вас, з мяне, з тых, хто здымае зараз гэтую плёнку.

Віктар Шандаровіч - пісьменнік, публіцыст, тэле- і радыёвядучы, рэжысёр. Аўтар больш за дзесятак кніг. Аўтар і вядучы праграмы «Итого», сцэнарыст праграмы «Куклы». Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій у галіне гумару. Лаўрэат «ТЭФІ-96» у намінацыі «Падзея года». Лаўрэат прэміі «Залаты Астап».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках