22 лiстапада 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай базе неўязных - 400 тысяч чалавек

18
У беларускай базе неўязных - 400 тысяч чалавек

У базе дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларус,ь змяшчаюцца дадзеныя на 400 тысяч чалавек, з іх каля 200 тысяч - расейцы.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі, перадае "Інтэрфакс Захад".

"У нас база дадзеных - 400 тысяч чалавек, з іх - 200 тысяч перадала Расія. Мне цяжка сказаць, хто знаходзіцца, хто не. Я не аналізаваў", сказаў І. Рачкоўскі, адказваючы на ​​пытанне, ці знаходзяцца ў базе дадзеных неўяздных грамадзяне Расеі .

"Гэта права кожнай дзяржавы, абараняць свае інтарэсы", сказаў ён, удакладніўшы, што "за 2010 год палякі не прапусцілі каля 1000 грамадзян Беларусі. Мы - каля 700 грамадзян Польшчы".

За бягучы год каля 10 расейскіх грамадзянаў былі дэпартаваны з Беларусі, як унесеныя ў спісы неўязных.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках