23 снежня 2024, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кортнеў: Драконаўскія меры беларускіх уладаў выклікаюць абурэнне

12

Аляксей Кортнеў, лідэр гурта «Несчастный случай» падпісаў паштоўку беларускім палітвязням:

- У розных краінах і ў розныя часы ўзнікаюць сітуацыі, калі людзі могуць пацярпець за свае перакананні. Але тое, як абыходзяцца з людзьмі ў Беларусі... Я даведаўся, што гэтыя людзі не маюць магчымасці сустрэцца з адвакатам, што да іх не пускаюць нават святара і вось гэта, вядома, не мае ніякага тлумачэння. Такія драконаўскія меры не могуць не выклікаць самага шчырага абурэння. Я хачу сказаць, што я і мае калегі падтрымліваем гэтых людзей, якія трапілі ў заключэнне, ведаем пра тое, што з імі адбываецца і дакладна не атрымаецца гэта зрабіць уціхую.

Давайце проста падзелімся гэтым веданнем і словамі ў абарону і падтрымку тых, хто пацярпеў у абарону палітычных рэпрэсій!

Аляксей Кортнеў, музыка, лідэр гурта «Несчастный случай». Найбольш вядомыя песні: «Песня беспризорника» (Я начал жизнь в трущобах городских), «Что ты имела ввиду», «Если б не было тебя».

Каля 26 роляў у кіно («День выборов», «День Радио»), 3 «Залатыя грамафоны», у 2011 годзе - ўзнагарода за кліп «Шла Саша по шоссе».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках