26 лiстапада 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп апратэставала прысуд суда

10

Журналістка Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, падала ў Менскі гарадзкі суд касацыйную скаргу на прысуд.

Нагадаем, 16 мая Ірына Халіп была прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна асуджаная ў межах справы аб так званых масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Як паведаміла Халіп БелаПАН, скаргу яна падала 24 мая. «Гэта так званая папярэдняя скарга, - адзначыў журналістка. - Справа ў тым, што мы з адвакатам яшчэ не атрымалі пратакол судовага паседжання, хаця ён павінен быць прадстаўлены на працягу пяці дзён, а ўжо ідзе дзявяты. Мы не ведаем, што ўключана ў гэты пратакол, ці ёсць там нашыя пярэчанні, аргументы пра незаконнасць прысуду і гэтак далей».

Пасля азнаямлення з пратаколам судовага паседжання ў Менгарсуд будзе прадастаўленая больш аргументаваная скарга, сказала Халіп.

Збіраюцца таксама абскардзіць свае прысуды сустаршыня па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, Сяргей Марцалеў, кіраўнік штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, якія праходзілі па адной справе з Ірынай Халіп. Севярынец асуджаны на тры гады абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Марцалеў - на два гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.

Як растлумачылі Марцалеў і Севярынец, у іх ёсць час для падачы касацыйнай скаргі да 26 мая ўключна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках