23 снежня 2024, панядзелак, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія кіроўцы правялі маштабную акцыю пратэсту «Стоп-бензін»

66
Менскія кіроўцы правялі маштабную акцыю пратэсту «Стоп-бензін»

Такім чынам яны выказалі нязгоду з 20-адсоткавым падаражэннем паліва ў Беларусі.

«Некалькі сотняў аўтамабіляў 24 мая выехалі з уключанымі аварыйкамі на галоўную магістраль Менску - праспект Незалежнасці. Рухаючыся з хуткасцю каля 30-40 км/г, яны занялі ўсю шырыню праезнай часткі, акрамя паласы грамадскага транспарту», - паведаміў карэспандэнт РСН з Менска.

Акцыя прайшла без ейнага арганізатара. Старшыня грамадскага руху «За аўто» Арцём Шаркоў за гадзіну да яе пачатку быў затрыманы менскай міліцыяй. Аднак план, які трымаўся ў сакрэце, быў загадзя ўзгоднены.

«Улады спрабавалі прадухіліць масавыя пратэсты аўтамабілістаў. Для гэтага ў горад былі ўведзеныя атрады спецназа і нават два вайсковых БТР. Тым не менш перашкодзіць акцыі не атрымалася, паколькі праваахоўныя органы так і не змаглі загадзя даведацца пра ейны маршрут», - сцвярджае карэспандэнт РСН.

Па заканчэнні акцыі менскія аўтамабілісты спакойна раз'ехаліся. Праводзіць які-небудзь мітынг яны не сталі, каб пазбегнуць затрыманняў, аднак арганізатары абяцаюць праводзіць акцыі «Стоп-бензін» рэгулярна, пры кожным падаражэнні паліва.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках