27 лiстапада 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Добры дзень, мама»

38
Андрэй Саннікаў: «Добры дзень, мама»

Але Саннікавай, маці кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, упершыню за 5 месяцаў дазволілі спатканне з сынам.

Як паведаміла Ала Саннікава, 23 мая яна наведала суд Партызанскага раёна Менска, які вынес прысуд ейнаму сыну. Там ёй паведамілі, што спатканне дазволенае.

Маці асуджанага палітыка пакуль не вызначылася, калі менавіта пойдзе ў следчы ізалятар МУС на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзіцца Андрэй Саннікаў. Яна адзначыла, што дазвол сапраўды на працягу трох дзён.

Адразу пасля вынясення прысуду Андрэй Саннікаў даслаў маці ліст са следчага ізалятара:

«Добры дзень, мама. Рады быў ўсіх пабачыць, цябе ў першую чаргу. Пераканацца, што жывая-здаровая. Далі нам моўчкі пабачыцца некалькі дзён і зноўку абсурд.

Лёшка (траюрадны брат) - проста герой. Хоць і з палачкай, але вельмі бадзёра рухаўся. Галя (траюрадная сястра) вельмі ўжо хваляваліся. Не трэба так - усе жывыя і здаровыя. Рады, што ты пазнаёмілася з маімі хлопцамі, і рады быў бачыць іх побач з табой. Усіх бачыў і ўсім ўдзячны. Гэтая падтрымка вельмі важная для мяне. Перад Богам і людзьмі я не вінаваты, а тыя хто спрабуе даказаць адваротнае - злачынцы.

Пачынаецца новы этап. Яго трэба асэнсаваць. Беражы сябе. Абдымаю. Цалую».

Нагадаем, што Андрэй Саннікаў быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Саннікаў прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Але Уладзіміраўне Саннікавай - 78 гадоў, аднак на працягу 5 месяцаў яна ўвесь час насіла сыну перадачы ў СІЗА КДБ і была на кожным судовым паседжанні па справе сына.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках