26 лiстапада 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія: Рэжым Лукашэнкі ўсё больш ізалюе сябе ў Еўропе

8

Упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг асудзіў судовыя прысуды, вынесеныя ў Беларусі кандыдатам у прэзідэнты і іншым апазіцыянерам.

«Дадзеныя прысуды не зыходзяць з прынцыпаў прававой дзяржавы, а ажыццяўляюць палітычную замову», - гаворыцца ў заяве Лёнінга, распаўсюджанай амбасадай ФРГ у Менску.

Такім чынам, адзначае упаўнаважаны па правах чалавека, «у Беларусі працягваецца непавага прынцыпаў дэмакратыі, прававой дзяржавы, правоў чалавека. Рэжым Лукашэнкі гэтым усё больш ізалюе сябе ў Еўропе».

«Я патрабую анулявання ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спынення рэпрэсій у адносінах да крытыкам рэжыму і незалежным СМІ, - заявіў упаўнаважаны па правах чалавека. - Усё палітвязні павінныя быць вызваленыя і рэабілітаваныя».

Па словах Лёнинга, «Германія будзе і надалей цвёрда стаяць на баку тых, хто выступае за дэмакратыю і свабоду», паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках